Бізнэс-школа LUISS Business School у Рыме прапануе стыпендыю на навучанне па праграме магістратуры Master in Management and Technology – Major in Digital Ecosystem.
Калі: 2018-2020.
Дзе: Рым, Італія.
Мэта стыпендыі – падтрымаць таленавітых студэнтаў, каб даць ім магчымасць засвоіць тэхналагічныя і лічбавыя інавацыі, да якіх звяртаецца бізнэс.
Праграма выкладаецца на ангельскай мове. Стыпендыя цалкам аплочвае яе кошт – 14 тысяч еўра.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- прайсці конкурс, які складаецца з уступнага тэсту, сумоўя і эсэ.
Неабходныя дакументы:
- запоўненая форма заяўкі;
- копіі сертыфікатаў і дыпломаў;
- копія пашпарта;
- CV;
- аплата рэгістрацыйнага ўнёску (75 еўра);
- матывацыйны ліст.
Заяўкі прымаюцца на е-адрас smluissbs@luiss.it. Дэдлайн – 7 верасня 2017 года. З абранымі кандыдатамі звяжуцца праз 7 дзён пасля дэдлайну.