Форум па бяспецы ў Варшаве запрашае зацікаўленых тэматыкай кандыдатаў і кандыдатак.
Калі: 6-9 лістапада 2017 года.
Дзе: Варшава, Польшча.
Праграма форуму будзе ўключаць дыскусіі і сустрэчы са спікерамі. Удзельнікі змогуць наведаць нэтворкінг-імпрэзы, дзе ўсталююць неабходныя кантакты, дзелавыя ланчы, заключную вячэру.
Патрабаванні:
- узрост – 26-40 гадоў;
- мінімум 5 гадоў досведу працы з тэматыкай;
- паходзіць з краін, што ўваходзяць у ЕЗ, НАТА альбо краін-суседак (Беларусь ёсць у гэтым пераліку).
Каб стаць удзельнікам/-цай, неабходна запоўніць анлайн-форму, далучыць да яе CV і партрэтны фотаздымак. Таксама патрабуецца напісаць эсэ на адну з прапанаваных тэмаў:
- супрацьдзеянне пагрозе інфармацыйнай вайны;
- распрацоўка стратэгій кібер-вайны і кібер-бяспекі;
- трансатлантычныя дачыненні ў эпоху Трампа;
- будучыня еўрапейскай бяспекі і НАТА.
Дэдлайн – 31 жніўня 2017 года.
Больш дэталей – тут.