Стартап-школы Labintel запрашае на інтэнсіў па стварэнні і развіцці бізнэсу і стартапаў, які дапаможа прасунуць сябе і свой бізнэс (бізнэс-ідэю) з дапамогай прафесіяналаў.
Калі: 2-3 верасня 2017 года.
Дзе: Мінск
За два дні ўдзельнікам трэба будзе прапрацаваць бізнес-ідэю, стварыць прататып і вызначыць эфектыўныя каналы прыцягнення першых кліентаў.
У праграме:
- Пошук бізнес-ідэі. Аналіз рынку.
- Распрацоўка прадукту з улікам інтарэсаў карыстальнікаў.
- Распрацоўка бізнэс-мадэлі.
- Тэст бізнес-мадэлі.
- Распрацоўка сайта.
- Асноўныя інструменты рэкламы бізнес-праекта.
- Бонусны блок: чаго хоча інвестар ад стартапа, або што рабіць і што казаць, каб атрымаць інвестыцыі.
Фінасавыя ўмовы
100% кошту навучання за ўдзельнікаў ўжо аплацілі спонсары мерапрыемства.
Колькасць месцаў абмежавана. Рэгістрацыя абавязковая.
Падрабязнасці на сайце мерапрыемства.