Еўрапейскі каледж Liberal Arts ў Беларусі (ECLAB), праграма нефармальнай адукацыі па мадэлі Liberal Arts, запрашае абітурыентаў і абітурыентак на прэзентацыю праекта.
Калі: 29 жніўня (аўторак), 19:00
Дзе: ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16)
Каманда праекта падрабязней раскажа пра ECLAB, спецыфіку навучання па мадэлі Liberal Arts, паступленне, а таксама пра тое, што новага чакае студэнтаў і студэнтак у наступным навучальным годзе.
Акрамя гэтага, выпускнікі і выпускніцы ECLAB прадставяць трэці нумар штогадовага часопіса «Е.NOTE», куды ўвайшлі лепшыя эсэ і праекты студэнтаў і студэнтак каледжа.
Вы зможаце задаць свае пытанні камандзе праекта. На сустрэчы будуць прысутнічаць:
- Аляксандр Адамянц – кіраўнік праекта,
- Вольга Шпарага – кіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка»,
- Аляксей Братачкін – кіраўнік канцэнтрацыі «Публічная гісторыя»,
- Вольга Раманава – кіраўніца канцэнтрацыі «Масавая культура і медыя»,
- Аксана Жгіроўская і Валянціна Мароз – сакіраўніцы канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр»,
а таксама выкладчыкі і выпускнікі каледжа.
Больш падрабязнасцей у мерапрыемствах ў Facebook, ВКонтакте.
Дэдлайн падачы заявак на навучанне – 10 верасня 2017 года.