“Zero Waste” альбо “Нуль адкідаў” – гэта філасофія таго, што павінна і не павінна адбывацца з адкідамі ў сучасным свеце. Zero Waste Aкадэмія – гэта цыкл адукацыйных сустрэч, прысвечаных “безадкідным” канцэпцыям, практыкам і трэндам у вытворчасці і спажыванні рэчаў.
Да ўдзелу запрашаюцца эколагі і экалагісты,урбінасты, дызайнеры, эканамісты, крэатыўшчыкі, рэкламісты і ўсе, хто стаміўся ад “аднаразовага” міру.
Навучанне ў Акадэміі бясплатнае, заняткі будуць праходзіць у Мінску. Удзельнікі змогуць не толькі паслухаць лекцыі нацыянальных і міжнародных экспертаў, але і патрэніравацца на занятках і задаць свае пытанні. У лепшых студэнтаў будзе магчымасць пабываць на стажыроўцы ў Латвіі ды рэалізаваць уласную zero waste ідэю, атрымаўшы невялікае фінансаванне.
Атрымаць больш інфармацыі пра Акадэмію, праглядзець тэмы і расклад заняткаў ды падаць заяўку можна па спасылцы. Ініцыятарам праграмы з’яўляецца Цэнтр экалагічных рашэнняў.
Дэдлайн – 31 жніўня 2017 года.