Human Constanta – беларуская праваабарончая арганізацыя, якая працуе з сучаснымі выклікамі ў галіне правоў чалавека. У сувязі з пашырэннем каманды, у арганізацыі шукаюць юрыста.
Абавязкі:
- кансультаванне іншаземцаў і асобаў без грамадзянства, у тым ліку вымушаных мігрантаў, па тэлефону і электроннай пошце;
- сустрэчы з кліентамі непасрэдна ў офісе арганізацыі;
- афармленне зваротаў і скаргаў у дзяржаўныя установы і суды;
- суправаджэнне стратэгічных справаў;
- складанне аналітычных дакументаў;
- удзел у публічных мерапрыемтсвах арганізацыі (круглыя сталы, семінары і г.д.);
- праца з заканадаўствам, структураванне па тэме, падрыхтоўка актуальных навінаў па заканадаўству для сайта.
Пажаданні да кандыдатаў і кандыдатак:
- вышэйшая альбо няскончаная вышэйшая юрыдычная адукацыя;
- камп’ютэрная пісьменнасць і гатоўнасць працаваць з інструментамі, прынятымі ў арганізацыі;
- прыхільнасць каштоўнасцям правоў чалавека;
- гатоўнасць вучыцца і працаваць у камандзе.
Плюсам будзе вопыт працы ў сфера правоў мігрантаў, уцекачоў і асоб без грамадзянства, валоданне ангельскай мовай і вопыт працы ў НДА.
Занятасць частковая, ½ стаўкі.
Дасылайце рэзюмэ на info@humanconstanta.by да 15 верасня 2017 года з пазнакай “вакансия Минск”. З тымі, хто прайшоў папярэдні адбор, звяжуцца да 20 верасня і запросяць на інтэрв’ю.