Школа маладых мэнэджараў у публічным адміністраванні SYMPA шукае каардынатара даследаванняў.
Асноўныя абавязкі каадрынатара/кі:
- планаваць даследчую павестку BIPART;
- кіраваць зместам даследаванняў;
- пісаць агляды падзеяў, якія адбываюцца ў дзяржаўным кіраванні, даследаванні і аналітыку;
- прадстаўляць BIPART у стасунках з чыноўнікамі, донарамі, мэдыямі, акадэмічнай супольнасцю;
- падбіраць для найму, каардынаваць і ацэньваць вонкавых экспертаў і экспертак, арганізоўваць ацэнку якасці даследаванняў;
- браць удзел у пошуку фінансавання, падрыхтоўку, рэалізацыю і справаздачнасць па праектах ды іншыя.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- мінімум дыплом магістра ў галіне дзяржаўнага кіравання, палітычных і сацыяльных навук;
- наяўнасць навуковых работ, публікацыяў у прызнаных на міжнародным узроўні навуковых часопісах;
- досвед кіравання праектамі, вядзення навуковага кіраўніцтва і ўзаемадзеяння з экспертамі, аналітыкамі;
- свабоднае валоданне беларускай, рускай і ангельскай мовамі. Валоданне іншымі мовамі не абавязковае, але будзе з’яўляцца перавагай.
Частковая занятасць. Афіцыйнае афармленне. Офіс у цэнтры Мінску (пл. Перамогі).
Заяўкі прымаюцца да 5 верасня 2017 года праз е-адрас bipart@sympa-by.eu. Ліст мусіць утрымліваць CV, спасылкі на навуковыя і публіцыстычныя публікацыі і кароткі матывацыйны ліст.
Падрабязную інфармацыю пра вакансію глядзіце па спасылцы.