Урад Канады прапануе каля 70 стыпендый імя Бантынга для іншаземных даследнікаў у сферах здароўя чалавека, прыродазнаўчых, сацыльных і гуманітарных навук, інжынерыі.
Дзе: Канада.
Працягласць праграмы: 2 гады.
Пачатак: красавік/кастрычнік 2018 года.
Даследаванні будуць праходзіць у адной з наступных інстытуцый:
- the Canadian Institutes of Health Research (CIHR);
- the Natural Sciences and Engineering Research Council (NSERC);
- the Social Sciences and Humanities Research Council (SSHRC).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець адпаведную навуковую ступень для паступлення на PhD-праграму (скончаная магістратура / аспірантура / адпаведная ступень для паступлення на медыцынскія спецыяльнасці – трэба глядзець патрабаванні кожнай праграмы асобна);
- час атрымання навуковай ступень – 20 верасня 2014 – 30 верасня 2018 года (ёсць выключэнні);
- ніколі раней не атрымоўваць стыпендыю імя Батынга;
- далейшыя патрабаванні залежаць ад прымаючай інстытуцыі – трэба скантактавацца з секрэтарыятам Vanier-Banting загадзя.
Фінансавыя ўмовы
Грант складае $70 000 штогод.
Дэдлайн падачы заяўкі – 20 верасня 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.