Крэатыўная прастора “Komnata 3/0/2” запрашае на не-лекцыю, не-варкшоп, не-дыскусію, дзе абмяркуецца пытанне, навошта ўдзельнічаць ў адукацыйных лекцыях, варкшопах ды дыскусіях.
Калі: 6 верасня 2017 года, 18:00.
Дзе: Komnata 3/0/2, вуліца Леніна, 50, пакой 302.
Кожны тыдзень гарадскія паблікі і часопісы публікуюць афішы і складаюць спісы самых цікавых івэнтаў (Komnata таксама складае), у сацсетках прыходзяць новыя запрашэнні на лекцыі і вечарыны, а сябры клічуць на бясконцыя кінапаказы і маркеты.
Мерапрыемствы, што праходзяць у горадзе штодня, ужо складана пералічыць, а паўдзельнічаць хаця б у траціне амаль немагчыма. А галоўнае, ці трэба ўдзельнічаць?
Любы ўдзел патрабуе часу, сіл і рэсурсаў, якія заўсёды можна патраціць на нешта іншае, магчыма, больш карыснае і цікавае.
Удзельнікі сустрэчу абмяркуюць:
- што ж такое ўдзел;
- чаму і калі мы не ўдельнічаем ў розных імпрэзах;
- пагавораць пра тое, чаго нам каштуе ўдзел і няўдзел ў грамадскім жыцці;
- паслухаюць і раскажуць дурацкія гісторыі пра дурацкія івэнты, на якіх давялося пабываць, і падзеляццца асабістым досведам.
Альбо пап’юць гарбаты з сушкамі ды самаварам і атрымаюць асалоду ад спакою, бо ўдзельнічаць ніхто не прымушае.