Беларускі офіс фундацыі Конрада Адэнаўэра і Інстытут нямецкіх і еўрапейскіх даследаванняў БДУ запрашае абмеркаваць чаканні, вынікі і меркаванні наконт выбараў у нямецкі парламент.
Калі: 24 верасня 2017 года, з 13:00 да 21:00.
Дзе: Мінск, БДУ, вуліца Ленінградская, 20.
Да ўдзелу запрашаюцца зацікаўленыя навучэнцы, а таксама маладыя спецыялісты.
24 верасня ў Нямеччыне адбудуцца 19-ыя выбары ў нямецкі Бундэстаг.
У якасці госця ў мерапрыемстве будзе ўдзельнічаць былы дэпутат і экс-сакратар Міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцца Клаўс-Юрген Хедрых.
Пасля дыскусіі са спадаром Хедрыхам і дырэктарам беларускага офісу фундацыі Конрада Адэнаўэра Вольфгангам Зэндэрам удзельнікам прапануюць паглядзець жывую трансляцыю выбараў.
Мова дыскусіі – нямецкая.
Падаць заяўку на ўдзел можна да 15 верасня на е-адрас ifd@bsu.by.
Формуляр заяўкі можна знайсці тут.