“Актыўным быць файна” (АБФ) штотыдзень запрашае на арт-тэрапеўтычныя сустрэчы.
Заняткі па арт-тэрапіі дапамагаюць здзейсніць ментальную перазагрузку, адпачыць ад будзённасці і набрацца сілаў.
Удзельнікі змогуць:
- знайсці новы метад пазнання сябе і раскрыцця творчых здольнасцей;
- усвядоміць свае эмоцыі і пачуцці;
- падвысіць самаацэнку;
- знізіць узровень стрэсу;
- знайсці новых знаёмых;
- адчуць пад’ём творчых сілаў.
Калі: кожны панядзелак а 19:30. Заняткі пачнуцца з 25.09.17
Дзе: Мінск, бізнэс-цэнтр “Time”, вуліца Магілёўская, 39а, кабінет 005 (цокальны паверх).
Уваход вольны. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца да 23.09.17 па спасылцы.
Тэлефоны для сувязі з арганізатарамі:
+37525-731-56-14 Дар’я
+375-29 911-01-28 Наста