Валантэрская служба “Вясны” сумесна з мясцовай ініцыятывай “Крытычнае мысленне” запрашае на семінар Правы Чалавека «на пальцах» у Баранавічах.
Калі: 19 верасня 2017 года, 18:30.
Дзе: Баранавічы (пра дакладнае месца паведамяць пасля рэгістрацыі).
Удзельнікі семінара пазнаёмяцца з асноўнымі тэзісамі аб правах чалавека ў простай і даступнай форме, а таксама даведаюцца пра тое, як правы чалавека могуць дапамагчы ў штодзённым жыцці, з якімі пытаннямі можна звярнуцца да праваабаронцаў, у чым розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі і іншае.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя разабрацца ў тэме правоў чалавека, а таксама тыя, хто хоча асвяжыць свае веды.
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
Уваход вольны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.
Дэдлайн пдачы заяўкі – 18 верасня 2017 года.
Праграма «Правы Чалавека« на пальцах» з’яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў чалавека і грамадскіх дзеянняў.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на help@spring96.org.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.