“Трансмежная журналістыка” запрашае рускамоўных журналістаў, фрылансераў, блогераў да ўдзелу ў V сезоне праграмы.
Паспяховыя кандыдаты змогуць рэалізаваць свае трансмежныя ідэі ў камандах з калегамі з Усходняй Еўропы, Каўказу, краін Балтыі, Расіі, Цэнтральнай Азіі.
Праграма забяспечвае ўдзельнікаў прафесійнай ментарскай падтрымкай ад экспертаў глабальных медыяў, кампенсуе выдаткі, звязаныя з практыкай у фармаце даследчых паездак, на наведванне першай і заключнай сустрэч Праграмы.
Папярэдняя праграма:
- 28-29 кастрычніка – двухдзённы семінар у Кішынёве, дзе ўдзельнікі змогуць сустрэцца з ментарамі, прапанаваць свае праекты, абмеркаваць накірункі развіцця праекта і спланаваць яго далейшую рэалізацыю;
- 30 кастрычніка – 15 снежня – дыстанцыйная фаза: удзельнікі вяртаюцца на свае працоўныя месцы і ў камандах працуюць над стварэннем матэрыялаў пад кіраўніцтвам дасведчаных ментараў і журналістаў. У гэты перыяд кожная каманда зможа здзейсніць кароткатэрміновыя паездкі ў рэгіёны праекту;
- 15 – 17 снежня – выніковая сесія ў Алматы, дапрацоўка праектаў;
- 15 студзеня – прыблізная дата выхаду матэрыялаў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- штатныя і пазаштаныя журналісты і блогеры з краін Расіі, Балтыі, Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі;
- больш за 3 гады прафесійнага вопыту (але не больш за 20 гадоў);
- працоўная мова – руская;
- прыярытэт будзе на баку камандных заявак, дзе ўдзельнікі прадстаўляюць розныя краіны і СМІ, індывідуальныя заяўкі таксама прымаюцца.
Дэдлайн падачы заяўкі – 12 лютага 2017 года ўключна.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.