Грамадскае аб’яднанне “VulcanicaMente” разам з ГА “Цэнтр “Трэці сектар” запрашаюць валанцёра/валанцёрку на ЕВС-праект у Італіі.
Калі: сакавік 2018 – люты 2019 года.
Дзе: Леччэ, Італія.
VulcanicaMente – некамерцыйная арганізацыя на поўдні Італіі, якая прапаноўвае мясцовай супольнасці магчымасць развіваць свае кампетэнцыі ў сферах нефармальнай адукацыі, мабільнасці, міжкультурнага і міжпакаленчага паразумення. Арганізацыя рэалізуе мясцовыя ініцыятывы і ўдзельнічае ў еўрапейскіх праектах.
Калі табе ад 18 да 30 гадоў, цябе цікавіць нефармальная адукацыя і НДА-мэнэджмент, і ты жадаеш на год апынуцца ў свеце італьянскай мовы і культуры, гэты праект для цябе!
Валанцёр/ка атрымае магчымасць:
- дапамагаць выкладчыкам у правядзенні моўных курсаў для дарослых і дзяцей з выкарыстаннем нефармальных метадаў адукацыі;
- арганізаваць клуб сваёй роднай мовы;
- прасоўваць магчымасці Erasmus+ сярод мясцовых жыхароў;
- распрацоўваць ідэі з камандай Vulcanicamente – планаванне мясцовых мерапрыемстваў, а таксама праектаў ў межах праграма Эразмус+, напісанне заяўкі, рэалізацыя і мэнэджмент праекта;
- працаваць у офісе з камандай;
- весці блог валанцёра, дзяліцца сваім досведам і натхняць іншых;
- стварыць ровар сваімі рукамі.
Валанцёры/кі будуць мець магчымасць распрацоўваць і арганізоўваць свае ўласныя мерапрыемствы, семінары, мясцовыя і міжнародныя праекты.
Валанцёр_ка будзе працаваць 35 гадзін на тыдзень (не больш за 7 гадзін у дзень). Расклад гнуткі, будзе складзены і ўзгоднены разам з камандай. Валанцёр_ка з Беларусі будзе працаваць разам з валанцёрам_кай з Грэцыі.
Фінансавыя ўмовы
Праектам забяспечваецца даезд на месца і назад, страхоўка, пражыванне і харчаванне, а таксама выдаткоўваюцца кішэнныя грошы.
Як падацца
Каб падаць заяўку на ўдзел у праекце, патрэбна да 27 верасня запоўніць заяўку (у графе Sending organisation трэба выбраць “NGO “Centre “The Third Sector” ) і даслаць CV на ангельскай ці італьянскай мове на е-адрас 3sektaryia@gmail.com з пазнакай “Валанцёрства ў Леччэ”.
Напрыканцы праекта валанцёры атрымаюць Youthpass-сертыфікат з апісаннем кампетэнцый, развітых у межах праекту.