Нацыянальны Камітэт United World Colleges у Беларусі абвяшчае набор беларускіх вучняў у школы UWC для навучання ў 2018-2020 гг.
Сёлета для беларусаў даступны чатыры магчымасці навучання:
- UWC Adriatic, Італія (поўнае фінансаванне);
- UWC Changshu, Кітай (частковае фінансаванне);
- UWC Dilijan, Арменія (частковае фінансаванне);
- UWC in Mostar, Боснія і Герцагавіна (частковае фінансаванне).
У UWC вучні са 140+ краін свету жывуць і навучаюцца разам па сістэме міжнароднага бакалаўрыяту цягам 2 гадоў. Ты можаш стаць адным з іх!
Патрабаванні:
- узрост – 16 гадоў на 1 верасня 2018 года;
- быць навучэнцамі/навучэнкамі 10-ага альбо 11-ага класа;
- мець грамадзянства Беларусі.
Як падацца
Конкурс адбываецца ў 2 туры.
На першы трэба зарэгістравацца і запоўніць анкету на партале uwc.fluidreview.com да 20 кастрычніка 2017 года. Гід па запаўненні анкеты знаходзіцца тут.
Пры запаўненні анкеты неабходна будзе далучыць наступныя дакументы:
- копію ведамасці паспяховасці за мінулы навучальны год;
- рэкамендацыю ад класнага кіраўніка, альбо настаўніка, альбо кіраўніка мастацкай ці спартовай секцыі;
- эсэ на тэму “Апішыце выпадак з вашага жыцця, калі вы атрымалі ўрок у складанай сітуацыі” (максімум 1000 словаў);
- ваш фатаздымак.
Кандыдаты, якія прайшлі ў 2 тур, атрымаюць запрашэнні 27 лістапада. Другі тур адбудзецца 16-17 снежня 2017 года ў Мінску ў выглядзе гутаркі дзеля выяўлення інтэлектуальнага ўзроўню і асабовых якасцяў і гульняў для выяўлення камунікатыўных навыкаў кандыдатаў. Час і адрас будуць пазначаныя ў запрашэнні.
Калі ласка, дасылайце вашы пытанні на е-адрас uwcblr@gmail.com. Калі вы не з’яўляецеся грамадзянінам/кай Беларусі, але хочаце падавацца у UWC праз беларускі камітэт, дашліце email перад тым, як запаўняць анкету.
Падрабязнасці на сайце uwcby.org.
Пачытаць пра тое, як досвед навучання ў UWC мяняе жыццё беларусаў, можна тут, тут і тут, а таксама тут.