Да 8 кастрычніка працягваецца прыём заявак на міжнародны конкурс сацыяльных прадпрымальнікаў SAP UP.
Пераможцы атрымаюць сертыфікаты на адукацыйныя паездкі ў Еўропу і гран-пры 10 тысяч рублёў. Ацэньвацца будуць сацыяльная значнасць, бізнэс-патэнцыял і ўстойлівае развіццё праектаў.
Арганізатары запрашаюць людзей, запаленых жаданнем запусціць сацыяльны праект альбо тых, хто ўжо яго рэалізуюць. Вітаюцца наступныя накірункі:
- экалогія;
- новыя тэхналогіі;
- развіццё тэрыторый;
- забяспечанне роўных магчымасцей;
- культура;
- адукацыя;
- медыцына і ахова здароўя;
- здаровы лад жыцця і спорт.
Беларусь упершыню ўдзельнічае ў конкурсе SAP UP дзякуючы партнёрству з платформай Talaka. У складзе журы – эксперты з міжнародных кампаній, дзяржаўных структур, некамерцыйных і кансалтынгавых арганізацый. Асаблівасць конкурсу – празрыстая сістэму адбору: уся інфармацыя па праектах і адзнаках будзе даступная ў анлайне.
Фінал конкурсу і публічная прэзентацыя праектаў пройдзе ў Мінску напрыканцы лістапада.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 8 кастрычніка на сайце sap-up.org.
З пытання наконт удзелу можна пісаць на е-адрас consult@talaka.by ці тэлефанаць на нумар +375 29 8 777 900.