Грамадскі рух “Дзея” аб’яўляе набор у Школу палітычных кампаній для маладых кандыдатаў на выбарах у мясцовыя саветы, што пройдуць узімку.
Калі: кастрычнік-снежань 2017 года.
Дзе: Мінск і Вільня.
Абраныя кандыдаты пройдуць серыю трэнінгаў у Мінску і Вільні, а таксама атрымаюць комплексную рэсурсную і інфармацыйную падтрымку сваіх кампаніяў.
Тэмы трэнінгаў:
- публічныя выступы і інтэрв’ю (Мінск);
- пабудова каманды і ўзмацненне ўнутранай структуры (Вільня);
- лагічны фрэймворк для праектаў, кампаній і арганізацый (Мінск);
- распрацоўка палітычных кампаній (Вільня);
- вырашэнне мясцовых праблем (Мінск).
Асноўныя крытэры адбору кандыдатаў: адказны і крэатыўны падыход да планавання дзейнасці, патэнцыйная цікавасць кампаніі для шырокага грамадскага кола, а таксама карысць для мясцовай супольнасьці.
Дэдлайн падачы заявак — 6 кастрычніка.
Кантактны е-mail: dziejaby@gmail.com.