Komnata 3/0/2 амаль год, і прастора адкрывае новы сезон цікавых праектаў і мерапрыемстваў. 7 кастрычніка будзе магчымасць пазнаёміцца з некаторымі ініцыятывамі прасторы. Новая гадзіна – новы варкшоп ці мерапрыемства.
Праграма:
- 10:00 – занятак Сахаджа ёга;
- 11:00 – занятак English Club (неформальная і вясёлая сустрэча для практыкі ангельскай мовы);
- 12:00 – варкшоп “Маляўнічая хімія” (тая хімія, якой так не хапала на ўроках у школе. Выбухі,
ззяння, полымя і бурлівыя прабіркі – і ўсё гэта можна паспрабаваць самому); - 13:00 – міні-трэнінг “Праца ў камандзе ” (трэнінг дапаможа вам усвядоміць вашы мадэлі паводзін пры каманднай працы і выпрацаваць новыя больш эфектыўныя стратэгіі);
- 14:00 – Воркшоп па стварэнні постэраў Loesje;
- 15:00 – LARP-гульня “Ці гатовыя студэнты да ільгот?”;
- 16:00 – варкшоп “Zero waste” с Торба Шоу (Разам з Торба Шоу вы зробіце для сябе стылёвую брошку з абрэзкаў тканіны і даведаецеся, чаму трэба даваць рэчам другое жыццё);
- 17:00 – кінапрагляд з абмеркаваннем фільма “Заіка”;
- 18:00 – варкшоп “Мой горад” (на гэтым варкшопе кожны зможа памарыць аб сваім ідэальным, зручным і чалавечным горадзе, сабраць сваю мадэль камфортнай прасторы-мары і даведацца, якім хочуць
бачыць свой горад людзі побач); - 19:00 – Party з удзелам гурта “Mayak” and afterparty.
Дзе будуць праходзіць мерапрыемствы? г. Мінск, вул. Леніна, 50, 3-ці паверх, к.302.
Удзел ва ўсіх актыўнасцях бясплатны, але неабходна рэгістрацыя.