7 кастрычніка ў Мінску пройдзе бясплатны занятак Стартап-школы «Labintel». Стартап-школа «Labintel» – гэта некамерцыйны праект. Яго мэта дапамагчы беларусам рэалізаваць іх крэатыўную бізнес-ідэю і запусціць уласны стартап.
Наведаўшы занятак, вы даведаецеся шмат новага пра:
- пошук бізнес-ідэі, аналіз рынку, інструментар аналізу кліентаў;
- распрацоўку прадукту з улікам інтарэсаў карыстальнікаў;
- распрацоўку бізнес-мадэлі і MVP;
- тое, чаго хоча інвестар ад стартапа, або што рабіць і што казаць, каб атрымаць інвестыцыі.
Спікерамі выступяць:
- Максім Крывашэеў – заснавальнік кампаніі “Вокны мегаполіса”, відэастудыі “Магнетис”;
- Дзяніс Вайтулевіч – дырэктар дэпартамента R&D, УП “Адани”;
- Вадзім Цітоў – СЕО інфармацыйнага партала па нерухомасці «Новабудоўлі
Беларусі »
Рэгістрацыя на бясплатныя заняткі тут.
Мерапрыемства пройдзе 7 кастрычніка па адрасе: вул. Чапаева, 3.
Пачатак рэгістрацыі 09:00.