Рабіць крутыя праекты пачні ў Польшчы

Salto-Youth пры падтрымцы Польскай нацыянальнай агенцыі Erasmus+ запрашае 30 моладзевых лідараў на варкшоп “International cooperation for newcomers”.

Калі: 22-24 лістапада 2017 года.
Дзе: Канстанцін-Езёрна, Польшча.

Мэты мерапрыемства:

  • узбагаціць веды аб тым, як распланаваць і рэалізаваць міжнародны прект, асабліва ў галіне моладзевых абменаў;
  • падтрымаць ініцыятывы ўдзельнікаў і дапамагчы знайсці партнёраў;
  • прадаставіць магчымасці міжнароднага супрацоўніцтва ў межах Erasmus+ Youth Programme.

Калі табе не менш за 18 гадоў і ты:

  • дастаткова валодаеш ангельскай мовай для камунікацыі і сумеснай працы,
  • маеш досвед працы з моладдзю на нацыянальным, але не на міжнародным ўзроўні,
  • з’яўляешся прадстаўніком/прадстаўніцай установы/арганізацыі, якая жадае арганізаваць міжнародны моладзевы прект з Erasmus+ Youth Programme або
  • маеш матывацыю арганізаваць уласны праект,

то гэты навучальны курс акурат для цябе!

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі (пражыванне, праезд, віза) забяспечваюццца праграмай. Выключэнне складае плата за ўдзел, розна для кожнай краіны.

Як падацца

Усе проста: спачатку трэба зарэгістравацца на платформе SALTO, а затым запоўніць там анлайн-анкету.

Дэдлайн – 12 кастрычніка 2017 года.

Падрабязнасці можна знайсці тут. З пытаннямі звяртайцеся, калі ласка, да Karolina Suchecka на e-адрас ksuchecka@frse.org.pl.