Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ запрашае праваабаронцаў з 57 краін-удзельніц на трохдзённы трэнінг па эфектыўнай камунікацыі і прасоўванні правоў чалавека ў эпоху лічбавых тэхналогій.
Калі: 5-7 снежня 2017 года.
Дзе: Будапешт, Венгрыя.
Мэта трэнінгу – навучыць праваабаронцаў самастойна выкарыстоўваць лічбавыя тэхналогіі, расследванні і інструмэнты дызайну дзеля эфектыўнай камунікацыі пра правы чалавека, развіцця цесных сувязяў з грамадскай супльнасцю і супрацьстаяння нэгатыўным наратывам.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- вопыт ў праваабарончай дзейнасці;
- грамадзянства адной з краін-удзельніц АБСЕ;
- вопыт ў праваабарончай камунікацыі, адвакацыі і/альбо PR;
- добрае валоданне кампутарам;
- валоданне рускай альбо ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць выдаткі на транспарт і пражыванне.
Дэдлайн падачы заяўкі – 16 кастрычніка 2017 года.