Адукацыйны візіт, прысвечаны інклюзіўным практыкам у моладзевай працы, запрашае ўдзельнікаў з краінаў Усяходняга партнёрства.
Калі: 25-31 студзеня 2018 года.
Дзе: Рыга, Юрмала, Пярну, Талін, Хельсінкі (Латвія, Фінляндыя, Эстонія).
Адукацыйны візіт збярэ моладзевых работнікаў з Латвіі, Фінляндыі, краінаў Усходняга партнёрства і Расіі, каб даведацца больш пра моладзевыя практыкі працы з маладымі людзьмі, у якіх ёсць не так шмат магчымасцей. Адукацыйны візіт будзе праходзіць у трох краінах: Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі.
Падчас мерыпраемства ўдзельнікі наведаюць розныя арганізацыі – дзяржаўныя, недзяржаўныя і грамадскія ініцыятывы, якія распавядуць пра роўнасць інклюзіўных груп у Еўропе і шляхі працы з імі.
Задачы візіту:
- даведацца пра канцэпцыю інклюзіі і інклюзіўнай моладзевай працы;
- пазнаёміцца з прыкладамі інклюзіўных практык у трох краінах ЕЗ;
- пазнаёміцца з рэаліямі інклюзіўнай працы;
- набыць веды пра тое, як можна выкарыстоўваць праграму Erasmus+ Youth in Action як інструмент інклюзіі;
- развіць партнёрскія стасункі паміж арганізацыямі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – ад 18 гадоў;
- мець зацікаўленасць у партнёрскіх кантактах з рознымі арганізацыямі;
- штодзённа працаваць з маладымі людзьмі;
- быць моладзевым / сацыяльным работнікам і г.д.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікам з краінаў Усяходняга партнёрства пакрываюцца выдаткі на праезд і атрыманне візы. Харчаванне і пражыванне забяспечваюцца арганізатарамі.
Падаць заяўку і даведацца падрабязнасці можна тут.
Дэдлайн – 20 лістапада 2017 года.