У Віцебску пройдзе RADA MARKET – мерапрыемства для абмену ідэямі, ведамі і натхненнем. Арганізацыі і ініцыятывы Віцебску і Мінску падзеляцца гісторыямі свайго поспеху і інтэрактыўна прэзентуюць сябе. Для ўдзельнікаў маркету будуць арганізаваныя лекцыі, варкшопы і кінапаказы на самыя розныя тэмы – ад валанцёрства і вандровак да гендара і экалогіі.
Мерапрыемства пройдзе ў фармаце чатырох паралельных пляцовак:
- Жывая бібліятэка;
- лекцыя ад праекта “Наука вне себя”, знаёмства з польскай арганізацыяй HomoFaber, лекцыі пра гендар і валанцёрства;
- ларп-тэатр, майстар-клас ад Торба Шоў, мадэляванне універсітэта мары;
- прагляд дакументальнага кіно на тэму правоў чалавека разам з WATCH DOCS.
Удзел бясплатны, рэгістрацыя не патрэбная.
Дзе: Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва (вул. Таўстога, 7)
Калі: субота, 21 кастрычніка
Час: 13.00-19.00
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.