Адправіцца на моладзевы форум у Дубай

The Youth Time International Movement запрашае да акрэдытацыі журналістаў на Global Youth Forum, які пройдзе 23-27 лістапада ў Дубаі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

Патрабаванні: 

  • свабоднае валоданне ангельскай мовай;
  • праца ў нацыянальным альбо міжнародным медыя (газета, часопіс, агенцыя навінаў, тэлебачанне, радыё, навіновы партал);
  • значны журналісцкі досвед і глыбокае разуменне сучасных праблемаў;
  • эфектыўнасць, талерантнасць і гатоўнасць да новых уражанняў;
  • надзейная платформа для публікацыі як мінімум адной навіны альбо артыкула пра Global Youth Forum цягам двух тыдняў пасля падзеі.

Фінансавыя ўмовы: арганізатары пакрываюць выдаткі на даезд, пражыванне і харчаванне. Удзельнікі самастойна адказваюць за візавыя выдаткі.

Падаць заяўку неабходна да 23 кастрычніка.

З пытаннямі можна звяртацца па наступным электронным адрасе: magazine@youth-time.org