Правы студэнтаў простай мовай

28 кастрычніка МПГ “Студэнцкая Рада” будзе праводзіць семінар па правах студэнтаў у Мінску.

Першы блок мерапрыемства будзе прысвечаны гісторыі і ідэям, на якіх грунтуюцца правы
чалавека і правы студэнтаў. Удзельнікі зразумеюць, чым адрозніваюцца гэтыя правы ад інтэрэсаў і якім
чынам можна іх абараняць. А таксама намалююць партрэт сапраўднага студэнта: яго/яе якасці,
ролю і месца ва ўніверсітэце.

У другой частцы семінара гутарка пойдзе пра рэальныя метады змянення асяроддзя вакол сябе.
Як Вы бачыце сваю будучыню? Як змяніць сваё жыццё ва універсітэце да лепшага? Размова будзе ісці пра практычныя рэчы, што маюць моц перавярнуць вашы погляды на некаторыя працэсы,
якія напаўняюць нашае жыццё тут і зараз.

Семінар”Правы студэнтаў простай мовай” пройдзе ў суботу (28.10.2017) з 11:00 да 16:00 у Мінску. Дакладнае месца правядзення мы паведамім удзельнікам напярэдадні мерапрыемства.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца студэнты беларускіх ВНУ і моладзь. Вядучыя семінара —
маладыя беларускія праваабаронцы і актывісты студэнцкіх арганізацый.

Анлайн-заяўку на семінар можна запоўніць тут. Дэдлайн падачы заявак – 25 кастрычніка
(уключна).
Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Таксама
звярніце ўвагу, што праезд для іншагародніх удзельнікаў не кампенсуецца.