Спецыялістаў НДА запрашаюць на трэнінг “Укараненне стандартаў якасці сацыяльных паслуг у працу НДА: рэальныя крокі пры абмежаваных рэсурсах”.
Калі: 14-15 лістапада 2017 года.
Дзе: Мінск
Праграма
Першы дзень: абмеркаванне стандартаў якасці сацыяльных паслуг, рэкамендацыі па іх укараненню ў працу НДА, пераваг, праблем і прыкладаў НДА на гэтым шляху. Другі дзень: майстар-класы на базе НДА.
Арганізатары – грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын”.
Спікеры
Спецыялісткі НДА, якія працуюць у сфэры процідзеяння гвалту ў сям’і, гвалту ў адносінах да жанчын, якія падпісалі стандарты якасці сацыяльных паслуг, а таксама спецыялістка па стандартызацыі СУ праекта (НДІ працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь).
Каму будзе цікава
Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты і менеджэры НДА, якія зацікаўлены ў павышэнні якасці сваіх паслуг (розныя віды дапамогі, прытулак, сацыяльна-педагагічныя, інфармацыйна-кансультацыйныя ды іншыя паслугі).
Фінансавыя ўмовы
Іншагароднім удзельнікам прадастаўляецца гатэль (1 суткі з 14 на 15 лістапада, пражыванне ў двухмесных нумарах), кампенсуюцца транспартныя выдаткі (грамадскі транспарт, пры прадастаўленні арыгіналаў квіткоў).
Як падацца
Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна адправіць заяўку на адрас info@ywca.by і пазначыць:
- Назву арганізацыі;
- Прозвішча, імя ўдзельніцы/ка;
- Пазіцыю/пасаду ўдзельніцы/ка;
- Кантактную інфармацыю (маб.нумар, мэйл);
- Неабходнасць пражывання ў гатэлі;
- Неабходнасць кампенсацыі транспартных выдаткаў (+ прыкладны кошт квіткоў у два бакі);
- Асаблівасці/абмежаванні ў харчаваньні.
Дэдлайн падачы заяўкі – 7 лістапада 2017 года.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на адрас info@ywca.by, з пазнакай у тэме “Трэнінг для НДА”, альбо на тэл.: 375 29 657 64 76, альбо ў асабістыя паведамленні ў FB. Кантактная асоба – Вольга Янчук.
Паводле ODB Brussels.