Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый запрашае на майстар-клаc “Добры сусед: як арганізаваць свята двара і незвычайны суботнік”, дзе ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца і змогуць задаць пытанні дасведчаным практыкам.
Калі: 2 лістапада 2017 года, 18:30 – 19:30.
Дзе: Мінск, галерэя “Арцель”, пр-т Незалежнасци 58/1.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя жыхары і жыхаркі шматкватэрных дамоў, старшыні таварыстваў уладальнікаў, грамадскія актывісты і актывісткі, якія жадаюць арганізаваць суседскае мерапрыемства.
Уваход на мерапрыемства бясплатны, але неабходна папярэдне зарэгістравацца.
За дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на oeec.ngo@gmail.com.
Больш падрабязнасцей на сайце і ў facebook-групе мерапрыемства.