Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашае фасілітатараў і фасілітатарак адукацыйных мерапрыемстваў да падрыхтоўцы і правядзення “РАДА-Форум 2017”.
Калі: 16-17 снежня 2017 года.
Дзе: Мінск.
Што такое “РАДА-Форум”
Двухдзённая канферэнцыя па моладзевай палітыцы і ўдзеле моладзі ў жыцці Беларусі. Арганізатары: РМГА “Нэкст Стоп Нью Лайф” у партнёрстве з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам “РАДА”.
Удзельнікі і ўдзельніцы канфэрэнцыі змогуць абмеркаваць:
- стан моладзевай палітыкі ў Беларусі;
- механізмы ўключэння моладзі ў працэс прыняцця рашэнняў;
- трэнды і тэндэнцыі развіцця моладзевага сектару;
- інструменты прадстаўлення інтарэсаў моладзі;
- перспектывы для ўзмацнення супрацоўніцтва паміж моладзевымі арганізацыямі;
- метады адвакатавання і лобінгу.
Каму бузе цікава
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе тыя, хто мае досвед фасілітацыі адукацыйных мерапрыемстваў.
Дэдлайн падачы заяўкі – 5 лістапада 2017 г.
За падрабязнасцямі можна звяртацца на info@rada.fm.