Распачаты набор на Biz4All-2 – другую міжнародную праграму навучання сацыяльнаму прадпрымальніцтву.
Калі: снежань 2017 – жнівень 2018 года.
Дзе: Мінск.
Курс BIZ4all-2 – практыка-арыентаваны, таму ўдзельніцы і ўдзельнікі будуць ствараць жыццяздольныя прадукты, праводзіць краўдфандынгавыя кампаніі і рабіць многае іншае ў якасці выканання хатніх заданняў. Арганізатары таксама прапануюць дадатковыя трэнінгі для больш глыбокай прапрацоўкі бізнэс-ідэй.
Прыярытэтныя напрамкі бізнэс-праектаў з сацыяльнай місіяй, якія могуць прыняць удзел у праграме:
- турызм;
- устойлівае развіццё;
- экалогія, навакольнае асяроддзе, зялёны офіс;
- беларуская культура (мова, традыцыі, ежа);
- адукацыя;
- моладзь.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- каманды пачатковых прадпрымальнікаў і прадпрымальніц або тых, хто жадае стаць прадпрымальнікамі, – ва ўзросце 18-45 гадоў;
- НДА, якія маюць намер запусціць прыбытковае сацыяльнае прадпрыемства;
- менеджэры ўжо існуючых сацыяльных прадпрыемств, якія хочуць зрабіць свой бізнэс больш паспяховым;
- прымаюцца толькі камандныя заяўкі – ад 2 да 6 чалавек.
Арганізатары – ОДБ Брусэль (Бельгія) у партнёрстве з TNU Network University (Нідэрланды).
Навучанне бясплатнае.
Дэдлайн падачы заявак – 28 лістапада 2017 года. Колькасць месцаў абмежаваная – 70 удзельнікаў і ўдзельніц.
Падрабязная інфармацыя па спасылцы.