Замежным студэнтам розных спецыяльнасцей паслядыпломнай адукацыі прапануюць стыпендыю “Gates Cambridge Scholarship” – пакрыццё выдаткаў на навучанне ў Кембрыджы.
Калі: пачынаючы з 2018 года.
Дзе: Кембрыдж, Вялікабрытанія.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- з’яўляцца грамадзянінам любой краіны акрамя Вялікабрытаніі;
- падаць заяўку на адну з наступных вочных full-time праграм паслядыпломнай адукацыі ў Кембрыджы:
- PhD (тры гады, даследчыя праграмы);
- MSc альбо MLitt (два гады, даследчыя праграмы);
- аднагадовы курс паслядыпломнай адукацыі (напрыклад, MPhil, LLM, MASt, Diploma, MBA, інш.).
Як падацца
Аплікантам спачатку трэба падаць заяўку на адпаведны курс і на стыпендыю праз University’s Graduate Applicant Portal. Спіс дакументаў на праграму залежыць ад абранага курса.
Анлайн-фармуляр заяўкі ўключае спецыяльную секцыю Gates Cambridge, да якой трэба далучыць наступную інфармацыю:
- абгрунтаванне таго, чаму кандыдат падыходзіць на стыпендыю (3000 сімвалаў / 500 слоў);
- неакадэмічную рэкамендацыя, якая пацвердзіць падыходжанне на стыпендыю;
- CV;
- для PhD – прапанова даследавання (у выпадку, калі яе папярэдне не далучалі да заяўкі на курс).
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне і пражыванне, а таксама ўключае трэвэл-грант і пакрыццё візавых выдаткаў.
Дэдлайн залежыць ад праграмы – альбо 6 снежня 2017 года, альбо 4 студзеня 2018 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.