Прадстаўнікі беларускіх некамерцыйных арганізацый ды ініцыятыў з Беларусі, а таксама валанцёры і маладыя спецыялісты запрашаюцца да ўдзелу ў беларуска-нямецкім форуме па абмене досведам “Сase Exchange Weekend”.
Калі: 9-10 снежня 2017 года.
Дзе: Мінск.
Мэта форума – абмяняцца лепшымі практыкамі паміж прадстаўнікамі нямецкіх і беларускіх арганізацый у наступных галінах:
- рэгіянальныя праекты;
- нефармальная адукацыя і моладзь;
- правы чалавека;
- сацыяльная інклюзія;
- ахова навакольнага асяроддзя;
- культура.
Таксама ў беларускіх арганізацый будзе магчымасць наладзіць новыя партнёрствы з нямецкімі калегамі.
У праграме – панэльная дыскусія, майстар-класы, абмен досведам, выстава беларускіх НДА, вывучэнне найбольш удалых кейсаў, прэзентацыя магчымасцей, якія прапануе Федэратыўная Рэспубліка Германія для Беларусі.
Арганізатары форума: ОДБ Брусель, установа “Human Constanta”, нямецкая кансалтынгавая арганізацыя КоопФорум Інтэрнацыяналь (Германія).
Партнёры форума: Установа “Цэнтр экалагічных рашэнняў”, Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, каледж Ліберал артс у Беларусі “ECLAB”.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.
Апошні дзень рэгістрацыі на форум – 30 лістапада 2017 года.