Летняя школа кампаніі Air Liquide прапануе студэнтам магчымасць пазнаёміцца з рознымі накірункамі працы кампаніі цягам аднаго тыдня ў штаб-кватэры ў Парыжы.
Калі: ліпень 2018 года.
Дзе: Парыж, Францыя.
Да ўдзелу будуць абраныя 30 студэнтаў, якія змогуць атрымаць практычны досвед кіравання бізнэсам і даведацца, як вырашаюцца праблемы і задачы ў вялікай кампаніі.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- узрост – ад 21 года;
- навучацца на апошнім альбо перадапошнім курсе магістратуры і вывучаць бізнэс альбо інжынерную справу;
- выдатная паспяховасць;
- выдатнае валоданне ангельскай мовай (веданне яшчэ адной мовы будзе плюсам);
- зацікаўленасць у дзейнасці кампаніі;
- быць адкрытым, цікаўным, умець адаптавацца і не баяцца вырашаць складаныя задачы.
Як падацца?
Неабходна накіраваць ліст на е-адрас ww-summer-school@airliquide.com, пасля чаго вас папросяць даслаць CV, суправаджальны ліст і падцверджанне статусу студэнта. Калі вы пройдзеце папярэдні адбор, вас запросяць на сумоўе.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары аплочваюць страхоўку, кошт візы і адміністрацыйных выдаткаў, авіяпералёт, пражыванне і харчаванне.
Дэдлайн – 1 сакавіка 2017 года.