Skills-On Group запрашае на семінар, дзе можна будзе пазнаёміцца з аўдытам.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, маладыя спецыялісты, прадпрымальнікі, якія цікавяцца аўдытам, фінансамі, банкаўскай сферай.
Калі: 24 лістапада а 18:30.
Дзе: вул. Клары Цэткін, 51А, 12 паверх, офіс кампаніі EY.
Што такое аўдыт і як зрабіць паспяховую кар’еру ў ім? Чаго чакае патэнцыйны працадаўца ад маладога спецыяліста? Як гэта – адкрыць офіс кампаніі сусветнага ўзроўню ў Беларусі?
На гэтыя і многія іншыя пытанні адкажа Павел Лашчанка – кіраўнік, партнёр па Беларусі кампаніі EY Belarus (Ernst & Young), якая ўваходзіць у “Вялікую Чацвёрку” найбуйнейшых аўдытарскіх фірмаў. Павел мае 23-гадовы досвед працы, у якім апошнія 19 гадоў былі звязаны з аўдытам вядучых банкаў і фінансавых устаноў, а таксама буйных кампаній і прамысловых прадпрыемстваў Беларусі і СНД. Павел адкрыў Офіс EY ў Мінску ў 2000 годзе і з таго часу з’яўляецца яго нязменным кіраўніком.
Падчас сустрэчы спікер падзеліцца сваім досведам, дасць каштоўныя парады тым, хто толькі пачынае сваю кар’еру ў фінансах альбо ўжо дасягнуў пэўнай пазіцыі, а таксама прадпрымальнікам-пачаткоўцам.
Сустрэча пройдзе ў фармаце Q&A: Павел адкажа на ўсе пытанні, дасланыя загадзя альбо зададзеныя падчас размовы.
Уваход вольны, але патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.
Больш падрабязная інфармацыя тут.