Public Space Day – гэта месца для абмеркавання двароў і пешаходных зон як кропак канцэнтрацыі камунікатыўных практык і магчымасцяў узаемадзеяння.
Public Space Day прысвечаны чалавечаму і сацыяльнаму вымярэнню грамадскіх прастор. Арганізатары запрасілі тых, хто даследуе і робіць праекты ў сучасных гарадах, каб абмеркаваць “Як магчыма будаваць суседскія супольнасці вакол трансфармацыі двароў?”. Падчас імпрэзы удзельнікі абмяркуюць двары і пешаходныя зоны як кропкі канцэнтрацыі камунікатыўных практык і магчымасцяў узаемадзеяння.
Мэта правядзення Public Space Day: акцэнтаванне ўвагі грамадсткасці і спецыалістаў (актывістаў і прафесіяналаў) на сацыяльнае, палітычнае і гуманітарнае вымярэнне “грамадскіх прастораў”. Праз прэзентацыі і дыскусіі будуць прэзентаваныя розныя практыкі, якія рэалізуюць у Беларусі і за яе межамі адносна працы з такімі прасторамі як двор і пешаходная зона.
Калі: 26 лістапада, 15:00-19:00
Дзе: Культ. Цэнтр “Корпус” (пр. Машерава, 9)
Папярэдняя праграма мерапрыемства. Мерапрыемства на Фэйсбуку.
Арганізатары: Лятучы ўніверсітэт, альманах “Гарадскія тактыкі”, Партыя “Зялёныя”, Зялёная сетка, архітэктурнае бюро 35.