Challenge Party! для самых актыўных

Challenge Party! – гэта спосаб пракачаць скіллы, якім цябе не навучаць у беларускім універы. Паслухаць пра карыснае і адразу прымяніць на практыцы – дзе такое яшчэ магчыма? Да таго ж камунікацыя з іншымі аднадумцамі, новае кам’юніці і знаёмства з іншай сферай жыцця.

Калі: 03.12.2017
А якой: 10.00-19.30
Дзе: KOMNATA 3/0/2 (вул. Леніна 50)

Цягам усяго дня 3 снежня (нядзеля) цябе чакаюць тры адукацыйных блока:

  • тэорыя і практыка па SMM;
  • публічныя выступы;
  • лікбез па апытанках з “выхадам у поле”: удзельнікам і удзельніцам будзе прапанована зрабіць апытанку на акрэсленую тэму на вуліцы.

Challenge Party! будуецца на аснове канцэпцыі “роўны навучае роўнага”, то бок такія ж маладыя людзі, як і самі ўдзельнікі і ўдзельніцы, якія маюць досвед ў гэтых сферах, будуць дзяліцца сваімі ведамі і памылкамі.

Каму карысна: актыўным студэнтам і студэнткам усіх узростаў і поглядаў, якія жадаюць пракачаць свае софт-скіллз і развіць асабістыя здольнасці.

Для ўдзелу трэба запоўніць анкету  да 1.12.

На працягу дня будуць арганізаваны кава-паўзы і абед.
Удзел па free donation на падтрымку дзейнасці арганізацыі.