Студэнтам і маладым спецыялістам прапануюць атрымаць прафесійныя навыкі, працуючы ў праектах у еўрапейскіх установах, падчас стажыроўкі World Youth Alliance.
Калі: 4 студзеня – 28 лютага 2018 года.
Дзе: Бельгія.
У праграме:
- уводны трэнінг – стажоры даведаюцца аб філасофіі правоў чалавека і вартасцях чалавека;
- менеджмент праектаў – стажоры будуць працаваць над праектамі, якія адпавядаюць іх інтарэсам і ведам пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў альянсу;
- знаёмства з новымі людзьмі.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- узрост кандыдатаў – ад 18 да 30 гадоў;
- з’яўляцца студэнтам ВНУ, нядаўнім выпускніком альбо маладым прафесіяналам;
- жаданне абараняць правы чалавека і/або чалавечую годнасць;
- камунікатыўныя і арганізацыйныя навыкі.
Стажыроўка распрацавана для членаў альянсу з еўрапейскага рэгіёну. Сябрай альянсу можна стаць, падпісаўшы статут.
Фінансавыя ўмовы
Дадзеная стажыроўка не аплачваецца, але стажоры могуць падаць заяўку на стыпендыю. Арганізатары забяспечваюць усіх стажораў месцам жыхарства.
Дэдлайн падачы заявак – 1 снежня 2017 года. Да заяўкі трэба прымацаваць рэзюмэ, 2 рэкамендацыйных лісты. Новым членам альянсу патрабуецца прамацаваць падпісаны статут.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.
Паводле by.odb-office.eu