Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” і грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашаюць на майстар-клас па эфектыўным мясцовым самакіраванні з Кшыштафам Захаржэўскім – філосафам, грамадскім актывістам і спартсменам, а таксама дзейным бургамістрам Злоценца (Польшча).
Калі: 2 снежня 2017 года, 13:00 – 16:30.
Дзе: Брэст.
Бургамістр распавядзе пра вялікія рэформы ў малым горадзе, удзеле грамадзян у фармаванні бюджэту гміны і прыняцці іншых рашэнняў, інавацыях для павышэння празрыстасці і эфектыўнасці работы органаў улады.
Да ўдзелу запрашаюць усіх зацікаўленых – і грамадскіх актывістаў, і прадстаўнікоў дзяржаўных установаў.
Удзел бясплатны, але абавязкова папярэдняя анлайн-рэгістрацыя. Дэдлайн падачы заяўкі – 30 лістапада 2017 года, да 24:00.
Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць інфармацыю пра месца правядзення мерапрыемства разам з пацвярджэннем рэгістрацыі.
Арганізацыйны партнёр – Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.