“Офіс прасоўвання ініцыятываў” запрашае да ўдзелу з трэнінгу ў Грузіі, мэта якога – набыццё навыкаў у галіне камунікацыі і самаразвіццё ў працы з моладдзю.
Калі: 19-26 лютага 2018 года.
Дзе: Руставі, Грузія.
Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя і сацыяльныя работнікі, якія працуюць з моладдзю, у тым ліку з асаблівымі патрэбамі; трэнеры і фасілітатары, валанцёры і проста зацікаўленыя ў тэматыцы трэнінгу людзі.
Патрабаванні:
- узрост – ад 18 гадоў;
- размоўная ангельская;
- мець матывацыю і адказнае стаўленне да трэнінгу;
- гатоўнасць прымяніць навыкі пасля вяртання з трэнінгу.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары бяруць на сябе выдаткі за харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў цягам трэнінгу. Выдаткі на дарогу пакрываюцца ў памеры 275 еўра. Унёсак у арганізацыю за ўдзел – 160 рублёў.
Як падацца
Каб стаць удзельнікам, неабходна даслаць сваё CV у фармаце Europass і кароткую матывацыю на ангельскай мове на е-адрас evs.oip@gmail.com (тэма ліста “Грузія_трэнінг).
Дэдлайн – 12 снежня 2017 года.
З пытаннямі можна звяртацца па тэлефоне +37529 395 85 02 (Марыя) ці е-адрасе evs.oip@gmail.com.