9-10 снежня ў Мінску пройдзе беларуска-нямецкі форум Case Exchage Weekend. Паўдзельнічаць у яго падрыхтоўцы запрашаюць зацікаўленых валанцёраў.
На форуме прадстаўнікі нямецкіх і беларускіх НДА будуць абменьвацца лепшымі практыкамі ў галіне нефармальнай адукацыі, правоў чалавека, сацыяльнай інклюзіі, аховы навакольнага асяроддзя, культуры і рэгіянальнага супрацоўніцтва.
Каманда Human Constanta дапамагае арганізоўваць форум і запрашае валанцёраў, каб зрабіць яго яшчэ лепшым, больш зручным і зразумелым для гасцей.
Абавязкі валанцёраў:
- рэгістрацыя ўдзельнікаў;
- быць навігатарам для ўдзельнікўа па працы секцыяў;
- тэхнічна дапамагаць у падрыхтоўцы стэндаў для выставы НДА, іншая тэхнічная дапамога;
- весці пратаколы выступленняў;
- фатаграфаваць;
- нешта яшчэ 🙂
Усіх зацікаўленых просяць запошніць анкету да 5 снежня ўключна.
З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас info@humanconstanta.by.