Ліга дабраахвотнай працы моладзі, пры падтрымцы Еўрапейскага Моладзевага Фонда Савета Еўропы, запрашае на трэнінгі ў межах праекта “Гісторыі пра нас. Гісторыі для нас” па тэме мовы варожасці/hate speech і інтэрнэт-бяспекі.
Калі:
- Трэнінг №1: 15-16 снежня 2017 (з 10.00 па 18.00);
- Трэнінг №2: 21-22 снежня 2017 (з 10.00 па 18.00).
Дзе: Мінск.
Дзе заканчваецца свабода выказвання думкі і пачынаецца мова варожасці? Як засцерагчыся ад небяспекі ў анлайн прасторы? Як рэагаваць на мову варожасці і якія есць метады супрацьстаяння? Як звязаны правы чалавека і мова варожасці? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні будуць шукаць падчас двухдзенных трэнінгаў.
Фінансавыя ўмовы
Ўдзел у трэнінге бясплатны. Удзельнікам будуць прапанаваны кава-брэйкі і таксама абед. Падарожныя выдаткі і выдаткі на пражыванне ў г. Мінск не пакрываюцца.
Студэнты змогуць атрымаць афіцыйнае хадайніцтва аб вызваленні ад заняткаў.
Трэнінгі маюць аднолькавую праграму і мэты, таму, калі вы зацікаўлены прыняць удзел, вам патрэбна выбраць адзін з трэнінгаў:
Найбольш актыўныя ўдзельнікі трэнінга таксама змогуць прыняць удзел у майстар-класе па digital storytelling, які адбудзецца ў Мінску ў студзені 2018 года.
Па пытаннях можна звяртацца да каардынатараў праекта па тэлефонах +375172840881, +375255329084.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.