Універсітэт National Tsing Hua University і каледж College of Engineering запрашаюць замежных студэнтаў на гадавую даследчую праграму.
Удзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць досвед правядзення даследаванняў пад кіраўніцтвам дасведчаных куратараў з College of Engineering. Кожны ўдзельнік будзе працаваць з куратарам над даследаваннем, якое цікава як для студэнта, так і для куратара.
Праграма доўжыцца 2 месяцы, удзел і навучанне на праграме бясплатныя.
Даступныя дысцыпліны:
- Chemical Engineering;
- Power Mechanical Engineering;
- Materials Science Engineering;
- Industrial Engineering and Engineering Management;
- Nanoengineering and Microsystems;
- Biomedical Engineering.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- быць студэнтам / студенткой акрэдытаванага ўніверсітэту;
- навучацца альбо ў бакалаўрыяце, альбо ў магістратуры;
- навучацца на адной з інжынерных праграм: Power Mechanical Engineering, Chemical Engineering, Biomedical Engineering, Nanoengineering and Microsystems, Industrial Engineering and Engineering Management and Materials Science Engineering.
- для ўдзелу ў праграме неабходна падаць на разгляд такія дакументы: матывацыйны ліст, CV, выпіску з ацэнкамі.
Некаторыя студэнты і студэнткі змогуць атрымаць стыпендыю, якая пакрывае плату за авіяпералёт у Тайвань і назад, а таксама аплочвае пражыванне. Стыпендыя выплочваецца пасля заканчэння праграмы.
Дэдлайн – 10 студзеня 2018 года.