17 снежня ў Мінску пройдзе сэмінар для юрыстаў, якія жадаюць даведацца пра механізмы імплемэнтацыі міжнароднага права ў нацыянальнае заканадаўства і пазітыўныя практыкі абароны правоў грамадзянаў у складаных сітуацыях.
Да ўдзелу асабліва запрашаюцца юрысты і юрысткі з Бабруйску, Гомеля, Светлагорску, Воршы, Берасця, Гародні, Віцебску, якія цікавяцца філасофіяй права, бачаць розніцу паміж законам і правам, хочуць мяняць свет да лепшага прававымі метадамі.
Семінар адбудзецца 17 снежня (нядзеля) з 11:00 да 17:00 у Мінску.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна мець любую датычнасць да юрыдычнай спецыяльнасці, быць з любога рэгіянальнага гораду, запоўніць анкету да 14 снежня 2017 года.
Удзел у семінары бясплатны. Арганізатары аплачваюць транспартныя выдаткі і харчаванне ўдзельнікаў і ўдзельніц.
Паводле рассылкі Асамблеі НДА