Грамадскі балонскі камітэт і Праграма «Размеркаванне маладых спецыялістаў» запрашаюць на дыскусію «Працаўладкаванне выпускнікоў: выклікі мадэрнізацыі».
Калі: 20 снежня 2017 года, з 13:00 да 18:00.
Дзе: канферэнц-заля гатэля «Crowne Plaza» (г. Мінск, вул. Кірава, д. 13).
У ходзе дыскусіі будуць пастаўлены на абмеркаванне наступныя пытанні:
- Ці ёсць праблема моладзевай занятасці ў Беларусі? Аналіз рынку працы і моладзевая палітыка.
- Стан сістэмы размеркавання выпускнікоў у 2017 годзе.
- Адказнасць вышэйшай школы за рэалізацыю палітыкі занятасці выпускнікоў.
- Удзел працадаўцаў і падтрымка прафсаюзаў у рэалізацыі палітыкі занятасці выпускнікоў ВНУ.
- Перспектывы рэфармавання заканадаўства ў сферы падтрымкі працаўладкавання выпускнікоў.
Каму будзе цікава?
Да ўдзелу ў дыскусіі запрашаюцца эксперты ў сферы адукацыі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, прафсаюзаў і афіцыйных структур, а таксама органаў студэнцкага самакіравання беларускіх універсітэтаў, студэнты, выкладчыкі і навуковыя работнікі.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць кава-паўзы падчас мерапрыемства, а таксама пакрываюць выдаткі на праезд і пражыванне іншагародніх удзельнікаў.
Уваход на дыскусію вольны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.
Дэдлайн падачы заяўкі – 18 снежня 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.