New Faces запрашаюць на трэнінг “Natural Elements”, які пройдзе ў Грузіі.
Калі: 11-20 красавіка 2017 года.
Дзе: Руставі, Грузія.
Да ўдзелу запрашаюцца трэнеры, моладзевыя работнікі, адукатары, якія любяць працаваць у кантакце з прыродай, жадаюць развіць свае фасілітатарскія кампетэнцыі і дадаць пэўныя спецыфічныя “эфекты” да свайго цела, розуму, сэрца і духу праз метады, заснаваныя на ўзаемадзеянні з прыродай.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- працаваць у галіне моладзевай працы, адукацыі;
- мець досвед працы ў якасці трэнера/фасілітатара.
Працоўная мова – ангельская.
Фінансавыя ўмовы
Выдаткі на праезд пакрываюцца ў памеры 275 еўра. Пражыванне і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі. Унёсак за ўдзел – 30-200 еўра (ў залежнасці ад фінансавага становішча ўдзельніка і задаволенасці праектам).
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Больш інфы ёсць тут.
Дэдлайн – 22 студзеня 2018 года.