The University of Tartu Narva College і Johan Skytte Institute of Political Studies запрашаюць маладых навукоўцаў на XVIII Міжнародную студэнцкую навуковую канферэнцыю ў Нарве «Neglecting the borders: 6Dimensions of EU-RUS relations», якая пройдзе 19-21 красавіка 2018.
На канферэнцыі будуць абмяркоўвацца розныя аспекты адносін Еўразвязу і Расіі. Прымаюцца працы па наступных галоўных тэмах:
- адукацыя
- лінгвістыка і культура
- руская мова і культура
- моладзевая праца
- транспамежнае прадпрымальніцтва
- расійскія і міжнародныя даследаванні.
Працоўная мова канферэнцыі – ангельская. Для тэмаў па рускай мове і культуры, адукацыі, лінгвістыцы і культуры прымаюцца рэфераты і прэзентацыі па-ангельску і па-руску.
Дэдлайн: 8 студзеня 2018
Фінансавыя ўмовы: удзел бясплатны для абраных кандыдатаў. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне, дапамагаюць з афармленнем візы. Удзельнікі самастойна аплачваюць свае транспартныя выдаткі.
Падаць сваю працу для ўдзелу ў канферэнцыі магчыма па спасылцы.
Падрабязнасці пра канферэнцыю можна знайсці тут.