Студэнты са ўсяго свету запрашаюцца да ўдзелу ў 10-тыднёвай праграме “Summer Undergraduate Research in Pharmacology”.
Калі: 30 траўня – 4 жніўня 2018 года.
Дзе: ЗША.
Кожнае лета, на працгу 35 гадоў, Факультэт фармакалогіі Case Western Reserve University арганізуе даследчую праграму, якая накіравана на далучэнне студэнтаў да асноўных лабараторных даследаванняў. 10-тыднёвая праграма часткова спансуецца Амерыканскім таварыствам фармакалогіі і эксперыментальнай тэрапіі.
Патрабаванні да кандыдатаў
- навучаца ва ўніверсітэце;
- прайсці прынамсі адзін лабараторны курс;
- папярэдні досвед правядзення незалежнага лабараторнага даследавання не патрабуецца;
- перавага аддаецца студэнтам малодшых ды старэйшых курсаў.
Фінансавыя ўмовы
Для ўсіх удзельнікаў будзе арганізавана пражыванне ды харчаванне, таксама будзе выдана стыпендыя ў памеры да $3,000.
Дэдлайн падачы заяўкі (сумесна з рэкамендацыйнымі лістамі) – 31 студзеня 2018 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.