Праект WHY NOTS (cтартап кампаніі “ТУТ БАЙ МЕДИА”) шукае энэргічнага рэдактара, які свабодна валодае ангельскай мовай.
Гэта шанец патрапіць у перспектыўны медыйны стартап і хутка расці разам з камандай.
Што патрэбна рабіць:
- знаходзіць тэмы для артыкулаў;
- пісаць арыгінальныя тэксты і рабіць рэрайт на ангельскай мове;
- афармляць артыкулы (падбіраць фоты, ставіць тэксты);
- прыдумляць сцэнарыі для відэа;
- шукаць і распрацоўваць новыя фарматы для артыкулаў і відэа.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- вышэйшая адукацыя;
- валоданне ангельскай мовай на узроўні Advanced і вышэй;
- уменне пісаць і рэрайціць артыкулы на ангельскай;
- цікавасць да пошуку ўнікальнага кантэнту;
- быць актыўным карыстальнікам Фэйсбуку;
- уменне эфектыўна працаваць і хутка вучыцца.
Плюсам стане досвед вядзення публічных акаўнтаў у Facebook і Instagram, праца з відэакантэнтам, праца на рынках ЗША і Заходняй Еўропы, наяўнасць партфоліа, валоданне графічнымі рэдактарамі.
Праца ў офісе, full-time. Заробак вызначаецца па выніках сумоўя.