Бясплатная лекцыя “Навука ўсвядомленасці: апошнія міравыя даследаванні медытацыі простай мовай” у цэнтры «ZenFish» 31 студзеня.
У апошні час да нас усё часцей даносяцца словы “трэніроўка ўвагі”, “майндфулнес”, “усвядомленасць” – і, як ня дзіўна, яны больш не асацыююцца з эзатэрыкай. Каля 20 год таму вучоныя пачалі падрабязна вывучаць медытацыю і прыйшлі да дзіўных адкрыццяў – напрыклад, што рэгулярныя практыкі ўсвядомленасці дапамагаюць знізіць інтэнсіўнасць боляў альбо нават вылекаваць дэпрэсію.
Але гэта было 20 год таму – што ж кажа навука зараз? Пра гэта і распавядзе 31 студзеня кіраўніца цэнтру эмацыйнага інтэлекту «ZenFish» Карповіч Кацярына. На лекцыі будуць разгледжаныя прыклады даследаванняў 2015-2018 гг.
У праграме лекцыі:
- Даследаванні нейрабіялагічных карэлятаў: якія структуры мозгу “пракачваюцца” падчас медытацыі.
- Уплыў майндфулнес на працаздольнасць: за кошт чаго павялічваецца прадуктыўнасць людзей, практыкуючых усвядомленасць.
- Школдныя звычкі: ці здольныя практыкі ўсвядомленасці вылекаваць хімічныя залежнасці?
- Майндфулнес плюс: як медытацыя развівае эмацыйн інтэлект. Эмпатыя, спачуванне і просацыяльная актыўнасць.
Карповіч Кацярына – акрэдытаваны кагнітыўна-паводніцкі тэрапеўт, трэнер майндфулнес, практык віпасаны. Спецыялізуецца на працы з трывожнымі растройствамі і павышэнні якасці жыцця.
Калі? 31 студзеня, 19.00-20.30
Дзе? Цэнтр «ZenFish» (г.Мінск, вул. Чапаева, 3)
Уваход вольны, вітаецца free donation і рэпост інфармацыі пра мерапрыемства ў сацыяльных сетках. Неабходна папярэдняя рэгістрацыя.
Падзея ў Facebook