Сусветны банк запрашае на летнюю стажыроўку ў Вашынгтон і іншыя гарады.
Крытэры адбору
Кандыдаты на ўдзел у стажыроўцы павінны мець незавершаную адукацю і навучацца на вочнай форме (атрымліваць ступень магістра альбо PhD з планамі вярнуцца да навучання).
Вольнае валоданне ангельскай мовай з’яўляецца абавязковым патрабаваннем. Рэлевантны досвед працы, камунікатыўныя здольнасці і добрае валоданне такімі мовамі, як французская, гішпанская, руская, арабская, партугальская альбо кітайская будуць перавагай.
Умовы
На стажыроўку запрашаюцца кандадаты з наступных сфераў: эканоміка, фінансы, развіццё чалавечага патэнцыялу (ахова здароў’я, адукацыя, харчаванне, насельніцтва), сацыяльныя навукі (антрапалогія, сацыялогія), сельская гаспадарка, навакольнае асяроддзе, развіццё прыватнага сектара і іншыя сумежныя вобласці.
Усе стажоры атрымліваюць пагадзінны заробак і, калі прымяніма, выдзяляе сродкі на транспартныя выдаткі. Стажоры самі адказваюць за аплату пражывання. Большасць пазіцый дасяжная ў Вашынгтоне, іншыя ў офісах краін.
Працягласць стажыроўкі – мінімум 4 тыдні.
Як патрапіць на стажыроўку?
- запоўніць анлайн-заяўку
- падрыхтаваць CV
- напісаць матывацыйны ліст
- атрымаць падцверджанне бягучага навучання
Дэдлайн 31 студзеня