“Ліберальны клуб” запрашае школьнікаў і студэнтаў да ўдзелу ў 5-м штогадовым конкурсе эсэ “Беларускае Лега 2018: пабудуй краіну, у якой ты будзеш жыць!”.
Якой будзе Беларусь, па якім шляху ісці нашай краіне? Выкажыце сваё меркаванне і атрымайце каштоўныя прызы.
30 аўтараў лепшых эсэ атрымаюць запрашэнне на 3-дзённую адукацыйную школу, якая збярэ ўдзельнікаў для таго, каб паслухаць цікавых спікераў.
Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі 10-11 класаў, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама студэнты 1-3 курсаў вну.
Тэматыка эсэ
Агульная тэма конкурсу-2017 – “Глабалізацыя vs беларусізацыя: што выбірае беларуская моладзь?”. Яна падзелена на 10 падтэмаў-пытанняў. Абраць неабходна адну тэму і раскрыць у эй адказ на пытанне.
Аб’ём эсэ – 1000-1500 слоў (не болшей). Эсэ могуць быць напісаны на беларускай, рускай або ангельскай мове.
- Глабалізацыя і беларусізацыя: супярэчлівыя або ўзаемадапаўняльныя з’явы?
- Патрыятызм і касмапалітызм: цяжкі выбар або ілжывая дылема?
- Coca Cola або беларускі квас: што і чаму выбірае сучасная моладзь?
- Якія рызыкі і магчымасці нясе глабалізацыя для Беларусі?
- Як захаваць уласную ідэнтычнасць у глабалізаваным свеце?
- Як вы разумееце брэнд “Беларусь”?
- Што значыць жыць і працаваць па-беларуску?
- Якая будучыня чакае дзяржавы ў глабалізаваным свеце?
- Ці ёсць месца нацыянальным інтарэсам у глабалізаваным свеце?
- У чым заключаюцца нацыянальныя інтарэсы Беларусі на міжнароднай арэне, ці адрозніваюцца яны ад нацыянальных інтарэсаў краін-суседзяў?
Пераможцаў конкурсу вызначыць журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя беларускія і замежныя навукоўцы і эксперты. Галоўны крытэр, па якім будуць вызначацца пераможцы, – арыгінальнасць і аналітычная глыбіня эсэ. Вынікі конкурсу будуць падведзены да 15 сакавіка 2018 года.
Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы:
- тры прызы за 3-е месца – навушнікі Sennheiser;
- два прызы за 2-е месца – электронная кніга Kindle;
- адзін галоўны прыз за 1-е месца – iPad mini.
Таксама журы можа ўвесці на сваё меркаванне дадатковыя намінацыі і адзначыць больш прац.
Даслаць эсэ неабходна на е-адрас liberalclub2008@gmail.com у фармаце Microsoft Word.
Дэдлайн – 28 лютага 2018 года.